Пошукава-ратавальны атрад «Анёл» абвясціў аб знікненні дзіцяці ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць). 

Паводле інфармацыі атрада, 31 кастрычніка была распачатая крымінальная справа аб знікненні без вестак Расціслава Зільбермана 2010 года нараджэння. Супрацоўнікамі міліцыі ўстаноўлена, што да знікнення дзіцяці можа мець дачыненне яго бацька — Віктар Зільберман. 

Мяркуецца, што бацька з дзіцем могуць знаходзіцца ў Мінску або Мінскай вобласці. Звестак аб перасячэнні імі дзяржаўнай мяжы няма. 

Прыкметы мужчыны: на выгляд 25 гадоў, рост прыблізна 170 см, хударлявага целаскладу, твар авальны бледны, валасы прамыя цёмныя да плячэй. Асаблівыя прыкметы: у левым вуху — 5-6 пірсінгавых завушніц кольцападобнай формы, над правым брывом — чырвоная пляма, татуіроўка на левай галёнцы Freedom. 

Прыкметы дзіцяці: рост прыблізна 110 см, нармальнага целаскладу, бледны твар, вочы шэра-блакітныя, валасы светла-русыя доўгія. Асаблівыя прыкметы: шапялявіць, радзімая плямка пад правай падпахай. 

У дзіцяці і яго бацькі можа быць кароткая стрыжка або зменены колер валасоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?