Стары Ольса |
На канцэрт «Recha» ў Магілёў — запрасіла гурт мясцовая суполка ТБМ -- прыйшлі 70 чалавек.
«Публіка была вельмі адкрытая, канцэрт праходзіў у пазытыўнай атмасферы, — распавяла салістка гурту Арына Лісецкая.— Сярод гледачоў былі людзі розных узростаў: ад дзяцей, якія весяліліся і пляскалі ў далонькі, да людзей сталага ўзросту».
«Стары Ольса» выступаў у Віцебску, у будынку абласной філармоніі. «Гледачы загадзя раскупілі квіткі на канцэрт», -- зазначае кіраўнік гурту Зьміцер Сасноўскі.
Значную частку канцэрту склалі творы з «Полацкага сшытку». Зьміцер Сасноўскі кажа, што гэта невыпадкова, цяпер гурт запісвае новы альбом, дзе большасьць кампазыцый складае музыка менавіта з «Полацкага сшытку».