На паляванні ў Якуціі застрэлены намеснік начальніка ўпраўлення Федэральнай міграцыйнай службы Расіі па Маскве Мікалай Азараў.

Пра гэта ТАСС паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

Азараў прыбыў у Якуцію з прыватным візітам. Інцыдэнт адбыўся ў сераду, 5 лістапада, падчас палявання ў мясцовасці Харыялах-Юрах ў 30 кіламетрах ад вёскі Улахан-Ан Хангаласкага раёна.

Сябра Азарава, кіраўнік будаўнічай фірмы «МСІТІ-Дэвелопмент» Армен Закаран, выпадкова зрабіў стрэл з ружжа ў салоне аўтамабіля, дзе знаходзіўся Азараў. Чыноўнік ад атрыманага ранення памёр на месцы.

Закаран затрыманы, у дачыненні да яго заведзена крымінальная справа. Вядзецца следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0