«На Данбасе я сустрэў больш людзей, гатовых ўстаць за Расею, за рускую ідэю, за рускі народ, чым гэта было ў Крыме, — распавёў Ігар Стралкоў ў інтэрв'ю радыёстанцыі «Гаворыць Масква». — З адной хоць бы прычыны — у Крыму ўсё зрабілі «зялёныя чалавечкі». І мясцовыя жыхары былі, калі можна так выказацца, на падтанцоўках».

Стралкоў прызнаў, што цяпер у Данбасе пануе хаос, рэгіён кантралюецца палявымі камандзірамі, многія з якіх ваююць паміж сабой.

«Як я ўжо казаў, мы [у Данбасе] разлічвалі на тое, што будзе паўтораны крымскі сцэнар, адпаведна. Адпаведна, сітуацыя, якая там склалася, трайбализм, нейкія племянныя фарміраванни, гэта ўсё наступства таго, што не апраўдаліся чаканні. Не апраўдаліся чаканні народу. Натуральна, у гэтай сітуацыі, тым больш сітуацыя вельмі цяжкая, выключна цяжкая ў гуманітарным плане, ды і ў ваенным таксама нялёгкая, яны, натуральна, шукаюць спосаб выжывання».

Стралкоў заклікаў Расею адкрыта і масиравана ўвесці войскі ва Украіну.

«І пытанне пра ахвяраў не іграе ролі, бо ахвяраў будзе больш, больш, больш і больш, колькасць ахвяр будзе ўзрастаць, колькасць разбурэнняў будзе ўзрастаць, вайна будзе працягвацца, як бы гэтага ні стараліся замаўчаць», — сказаў Стралкоў.

Гэта значыць, Расея павінна ўвайсці вайсковай сілай? — перапытаў яго вядучы Дарэнка.

«Я ўпэўнены, што гэта адзінае выйсце», — адказаў Стралкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?