Эўрапейскі Зьвяз заяўляе, што ня бачыць канфлікту інтарэсаў у тым, што прэсавая сакратарка вярхоўнай прадстаўніцы ЭЗ па зьнешняй палітыцы Фрэдэрыкі Магерынізамужам за ключавым лабістам расейскага «Газпрому» на захадзе.

Прэсавая сакратарка Магерыні Кэтрын Рэйвыйшла замуж за Томаса Барос-Тастэтса ў Францыі 19 кастрычнік 2013 году. Ён зьяўляецца партнэрам у брусэльскім філіяле лабісцкай фірмы «G+». У ягонай онлайн-біяграфіі сьцьвярджаецца, што ён «дапамагае каардынаваць эўрапейскую частку сусьветнага кансорцыюму, які кансультуе буйныя міжнародныя энэргетычныя кампаніі ў галіне сувязяў з грамадзкасьцю і дзяржаўных спраў».

Хоць тэрмін «буйная міжнародная энэргетычная кампанія» не расшыфроўваецца, вядома, што Барос-Тастэтс часта згадваецца ў СМІ як «кансультант у эўрапейскіх дзяржаўных справах для Газпрому».

У жніўні 2013 году, калі было аб'яўлена аб яго прызначэньні партнэрам у філіял у Брусэлі, «G+» заяўляла, што ён «зьяўляецца дарадцам «Газпрому» ў ягоных дачыненьнях з установамі ЭЗ у справе канкурэнцыі».

Адкрыты рэгістар Эўразьвязу сьведчыць, што Барос-Тастэтс зьяўляецца адным з супрацоўнікаў фірмы, «акрэдытаваныя для доступу ў памяшканьні Эўрапейскага парлямэнту».

Барос-Тастэтс быў заўважаны ў кампаніі міністра энэргетыкі Расеі Аляксандра Новака ў Брусэлі 29 кастрычніка, калі Новак быў у горадзе для газавых перамоваў з ЭЗ і ўкраінскіх чыноўнікаў.

Маргарыціс Шынас, галоўны прадстаўнік Эўрапейскай камісіі, які браў удзел у праверцы Кэтрын Рэй пры прыняцьці яе на новую пасаду прэсавага сакратара Магерыні, паведаміў нашаму Радыё у пісьмовым камэнтары, што Рэй паведаміла аб прафэсійнай дзейнасьці свайго мужа, у тым ліку і аб яго працы для «Газпрому».

«Рэй прайшла працэдуру этычнай праверкі на просьбу Эўрапейскай камісіі», — напісаў Шынас. Ён дадаў, што Магерыні «ўдзельнічала» у працэсе выбару Рэй, але не вылучала яе.

Былая міністарка замежных справаў Італіі Фрэдэрыка Магерыні была спрэчным выбарам для замены Кэтрын Эштан у якасьці кіраўніка зьнешняй палітыкі Эўрапейскага Зьвязу. Крытыкі разглядалі яе як палітычна нявопытную і, магчыма, занадта гатовую зрабіць саступкі для Расеі пад кіраваньнем Уладзімера Пуціна.

«Таму мы ня лічым, што існуе патэнцыйны канфлікт інтарэсаў з… абавязкамі Рэй ў Эўракамісіі», — напісаў Шынас.

Рэй адмовілася даць свой камэнтар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?