У Віцебску па суботах праходзяць бясплатныя экскурсіі па гістарычным цэнтры горада для ўсіх жадаючых. Такую прапанову для гараджан і гасцей у канцы Года гасціннасці рэалізуе турыстычная фірма «Ілва», паведаміла менеджэр па спецпраектах Алена Паднябеснава.

Першая экскурсія адбылася ў мінулую суботу і сабрала больш за 30 зацікаўленых жыхароў. На працягу паўтарыгадзіннай экскурсіі яны прайшлі па цэнтральных вуліцах старога горада з наведваннем ключавых гістарычных аб'ектаў.

«На маршруце працуюць атэставаныя экскурсаводы. Кожны раз яны могуць мяняць акцэнты ў залежнасці ад кантынгенту групы, іх інтарэсаў. Першая экскурсія паказала, што жыхары горада не так шмат ведаюць пра яго гісторыю. Ім цікава даведвацца аб паходжанні назваў вуліц, вядомых людзей, якія нарадзіліся і якія жылі ў Віцебску», — распавяла Алена Паднябеснава.

Першы вопыт паказаў, што попыт на паслугу вялікі: ужо напярэдадні другой экскурсіі 8 лістапада ў салон паступіла так шмат званкоў ад жадаючых, што адной экскурсійнай групы можа аказацца недастаткова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?