Калі Ігар Ткачук збіраўся ехаць на Майдан са сваёй прыкарпацкай вёскі, жонка Марыя ўгаворвала яго — маўляў, як што здарыцца, то ніхто нам не дапаможа. Пачуццё бяды яе не падманула: 38-гадовы Ігар загінуў ад кулі снайпера на Майдане ў лютым. Жонка засталася адна з трыма дзецьмі ў старэнькай хатцы.

А вось дапамога не прымусіла сябе чакаць. Аднавяскоўцы сабраліся на талаку і збудавалі сям'і героя Нябеснай сотні двухпавярховы катэдж. Трывалыя сцены з чырвонай цэглы, усім дзецям па ўласным пакоі, драўляныя лесвіцы, каваныя парэнчы на гаўбцы. Працавалі без халтуры. Падрабязнасці — у відэа:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?