Заўважаная назіральнікамі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) калона ваеннай тэхнікі належыць самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспубліцы», пацвердзіў 9 лістапада намеснік камандуючага сіламі «ДНР» Эдуард Басурын.

Паводле яго слоў, перасоўванне тэхнікі звязана з неабходнасцю ратацыі частак сепаратыстаў. Неабходнасць перамяшчэння калон, удакладніў Басурын, тлумачыцца бесперапыннай артылерыйскай стральбой у Данецку. Калону, пра якую паведамілі назіральнікі АБСЕ, «перасунулі з тактычных меркаванняў».

Басурын растлумачыў, што падмацаванне прыйшло ў Данецк з іншага раёна рэгіёну (якога менавіта, ён не ўдакладніў). Па яго словах, часткі «ДНР» «раскіданыя ў розных раёнах».

Ён таксама адзначыў, што калона выглядае доўгай, а на самай справе яна не такая вялікая, бо «кожная артылерыйская калона ўключае ў сябе грузавікі, якія возяць артылерыю, людзей, якія яе абслугоўваюць, ахоўваюць».

АБСЕ напярэдадні зафіксавала перамяшчэнні танкаў і іншай ваеннай тэхнікі без апазнавальных знакаў у кантраляваных сепаратыстамі раёнах Данецка і Макееўкі. Назіральнікі бачылі грузавікі з людзьмі, артылерыю і танкі.

У суботу аб перамяшчэнні тэхнікі на тэрыторыі, занятай сіламі «ДНР», паведаміла агенцтва Associated Press.

Сёмага лістапада Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (СНБА) заявіў, што з тэрыторыі Расіі на ўсход скраў прыбыла калона з танкаў і іншай ваеннай тэхнікі, а таксама грузавікі з байцамі. Мінабароны і фминистр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў абверглі гэтую інфармацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0