Баскетбалісты «Цмокаў-Мінск» у цяперашнім чэмпіянаце Адзінай лігі ВТБ, разгромна прайгралі дома «Зеніту» (Санкт-Пецярбург), які ў гэтым сезоне яшчэ ні разу не перамагаў у гасцях.

«Цмокi-Мінск» — «Зеніт» — 58:97 (12:29, 12:22, 14:28, 20:18).

Паадчас сустрэчы максімальны адрыў «Зеніта» дасягаў 45 ачкоў, але ў выніку госці здавольваліся перавагай у 39 балаў. Гэта самая буйная параза мінчан у гэтым чэмпіянаце.

Самымі выніковымі ў складзе «Цмокаў» сталі Віталь Лютыч і Рэджэр Даўэл, якія набралі па 12 ачкоў, на рахунку Рашона Фрымена 10 балаў.

Каманда Андрэя Крываноса, што пацярпела са старту турніру 6 паразаў запар, займае апошняе месца і з'яўляецца адзінай камандай, якая не атрымала ніводнай перамогі ў цяперашнім чэмпіянаце Адзінай лігі ВТБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?