Паводле яе слоў, «ужо створаны іміджавы ролік аб Беларусі, яго ўсюды паказваюць, ён стварае агульнае ўражанне аб краіне, але мы хацелі б зрабіць ролік інвестыцыйнай накіраванасці. Такі, які ёсць у шэрагу суседніх краін — Літве і Латвіі». 

Нікандрава паведаміла, што ў агенцтве адбылася сустрэча прадстаўнікоў дзяржорганаў і патэнцыяльных стваральнікаў відэапрадукту для абмеркавання 15 ролікаў, знятых у іншых краінах. «Мы для сябе прыкладна вызначылі, якім павінен быць ролік аб Беларусі», — адзначыла Нікандрава. 

Яна паведаміла, што пакуль аб'яўлены конкурс на стварэнне канцэпцыі.

«Ролік павінен прыцягваць увагу да краіны, раскрываць інвестыцыйную прывабнасць Беларусі, адказваць на пытанне, чаму менавіта нашу краіну павінен выбраць інвестар. Сёння вельмі вялікая канкурэнцыя на рынку інвестыцый. Ролік павінен даваць нейкія ключавыя лічбы. Ёсць пэўныя правілы прэзентацыі і роліка. Як зрабіць так, каб гэтая лічба засела ў свядомасці тых, хто яго глядзіць. Ідэя роліка павінна быць арыгінальнай, павінна зачапіць гледача, могуць быць візуальныя эфекты. Але мы мяркуем, што будзе прадстаўлена крэатыўная ідэя. Калі яна з'явіцца, мы задзейнічаем крэатыўную групу ў стварэнні роліка», — сказала Нікандрава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?