Ладуцька — злева, фота Сяргея Шэлега

Ладуцька — злева, фота Сяргея Шэлега

Сёння дэпутаты Мінгарсавета на пазачарговай сесіі не толькі зацвердзілі Андрэя Шорца на пасадзе старшыні Мінгарвыканкама, але і падзякавалі «за цеснае і плённае супрацоўніцтва» яго папярэдніку Мікалаю Ладуцьку. На памяць яму таксама дасталася ганаровая грамата Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

У сваю чаргу Ладуцька, які прапрацаваў кіраўніком Мінска 4 гады, а да гэтага тры гады — намеснікам старшыні Мінгарвыканкама, пажадаў усім «ўдачы, здароўя, дабрабыту і настойлівасці ў выкананні даведзеных кіраўніком дзяржавы даручэнняў», гаворыцца ў паведамленні прэс-службы мэрыі.

Некалькі крыніц сказалі TUT.BY, што Мікалаю Ладуцька прыгатаваная дыпламатычная кар'ера.

Існуе верагоднасць, што яго прызначаць паслом Беларусі ў Кітаі. У бытнасць кіраўніком горада ён актыўна курыраваў рэалізацыю кітайскіх праектаў у Мінску. У прыватнасці, узвядзенне гасцініцы «Пекін», жылога комплексу ў мікрараёне Лебядзіны і інш.

У МЗС Беларусі інфармацыю не пракаментавалі. Сам Мікалай Ладуцька адмовіўся адказваць на пытанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?