Паштовая служба ЗША паведаміла, што ў выніку кібератакі персанальныя звесткі больш за 500 тысяч супрацоўнікаў маглі быць выкрадзеныя хакерамі.
Прадстаўнікі Паштовай службы паведамілі, што гаворка ідзе пра даты нараджэння, адрасы і нумары сацыяльнага страхавання.
Акрамя таго, ахвярамі хакераў маглі стаць і кліенты пошты, якія карысталіся яе паслугамі са студзеня па жнівень 2014 года.
Расследаваннем інцыдэнту займаецца ФБР.
0
0
0
0
0
0