У Беларусі ў 2008 г. плянуецца павялічыць памер мінімальнага заробку да 120% бюджэту пражытачнага мінімуму. Сёньня ён складае 108% БПМ, паведаміла сёньня парлямэнтарыям намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Алена Колас, - перадае БЕЛТА

Зь лістапада да лютага памер бюджэту пражытачнага мінімуму раўняецца 185 тыс. 670 руб. Адпаведна мінімальны заробак - 200 тыс. 524 руб (93 даляры). Пры захаваньні памеру БПМ ён складзе 222 тыс. 804 руб.

Зазначым, што з 1 студзеня ў Літве мінімальны заробак складзе 338 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0