«Некаторыя ў нас міністры дапрацаваліся да таго, што іх дзеці пастаянна жывуць у Злучаных Штатах Амерыкі і навучаюцца там, а яны рэфармуюць нашу сістэму адукацыі. Зразумела, што будзе ад гэтых рэформаў»,

заявіў сёння Аляксандар Лукашэнка.

За мяжой ужо шмат гадоў жыве сын міністра адукацыі Сяргея Маскевіча — Дзяніс.

Паводле профілю Дзяніса ў сацыяльнай сетцы для прафэсіяналаў LinkedIn,

Маскевіч-малодшы скончыў універсітэт Мангейма і БДУ і шмат гадоў працуе ў галіне праграмавання і вэб-дызайну. Дзяніс — заснавальнік кампаніі ShopLogic, працуе ў кампаніі BloomReach.

Паводле інфармацыі Радыё Свабода, апошнім часам Дзяніс захапляецца падарожжамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?