Малады Фронт запрашае ўсіх беларусаў наведаць Калядны кірмаш і паслухаць цудоўную беларускую бардаўскую песьню.

На сядзібе партыі БНФ (пр.Машэрава 8, ст.м.Плошча Перамогі) ў 18:00 21 сьнежня адбудзецца кірмаш з нагоды Калядных сьвятаў і канцэрт, у якім возьмуць удзел вядомыя барды Андрэй Мельнікаў і Зьміцер Казлоўскі. Мэтаю мерапрыемства зьяўляецца збор сродкаў на падарункі беларускім дзеткам зь дзіцячых дамоў.

Уваход вольны.

21 сьнежня. 18:00

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0