Каля 10.00 12 лістапада на праспекце Кастрычніка 32-гадовы гамяльчанін выкінуўся з агульнага балкона лесвічнай пляцоўкі 12-га паверха шматпавярховага дома. Мужчына памёр на месцы, да прыезду «хуткай».

Як паведамілі ў Гомельскім гарадскім аддзеле Следчага камітэта, па факце смерці праводзіцца праверка.

На гэты момант вядома толькі тое, што загінулы доўгі час знаходзіўся ў дэпрэсіі. Прызначана судова-медыцынская экспертыза. Паводле папярэдняй інфармацыі мужчына здзейсніў свой учынак цвярозым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?