Інвестыцыйны банк JPMorgan Chase не выключае паніжэнне сусветных цэнаў на нафту да 65 даляраў за барэль. 

«Перавышэнне прапановы над попытам на рынку нафты ва ўмовах больш нізкага, чым чакалася, росту сусветнай эканомікі, павялічвае неабходнасць скарачэння квот краінамі, якія ўваходзяць у АПЕК. Аднак ключавой праблемай цяпер ёсць тое, што краіны, якія ўваходзяць у АПЕК, хутчэй за ўсё, не змогуць прыйсці да агульнага рашэння аб скарачэнні аб'ёмаў здабычы на лістападаўскай сустрэчы», — гаворыцца ў банкаўскім аглядзе.

На думку JPMorgan, калі АПЕК не прыме ў лістападзе рашэнне аб зніжэнні квот на здабычу нафты, то цэны могуць знізіцца да 70 даляраў за барэль. У студзені 2015 года не выключана моцнае падзенне да 65 даляраў за барэль.

Інвестыцыйны банк не чакае прыняцця ў лістападзе рашэння краінамі-экспарцёрамі нафты аб зніжэнні здабычы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?