Фінансавы кансалтынг у Беларусі становіцца ўсё больш запатрабаваным відам паслуг. Дапамагаць грамадзянам пісьменна кіраваць асабістымі фінансамі і эфектыўна інвеставаць свой капітал – вось галоўная місія фінансавых кансультантаў.

Як правільна ашчаджаць грошы, збіраць на кватэру і ў чым палягае хлеб фінансавага кансультанта мы спыталі Віталя Рунцо, інвестара, прадстаўніка кампаніі «Асабісты капітал» у Мінску.

«Наша Ніва»: Віталь, чым займаецца Ваша кампанія?

Віталь Рунцо: Гісторыя кампаніі «Асабісты капітал» пачынаецца з 2002 года. Да асноўных паслуг можна аднесці планаванне асабістых фінансаў, інвеставанне, страхаванне, суправаджэнне інвестыцый, абарону і ўспадкоўванне капіталу.

«НН»: У чым спецыфіка фінансавага кансалтынгу?

ВР: Яна палягае ў тым, што для кожнага кліента неабходна падабраць індывідуальнае рашэнне, якое адпавядае канкрэтнаму чалавеку і яго мэтам. Мэты і патрабаванні кліента могуць адрознівацца па сумах, тэрмінах, даступных інвестыцыйных інструментах, дапушчальных узроўнях рызыкі — улічваецца шмат фактараў.

За апошнія гады істотна пашырыўся спіс даступных інвестыцыйных інструментаў. У першую чаргу, гэта тычыцца замежных узаемных фондаў, біржавых інвестыцыйных фондаў — Exchange Traded Funds, прадуктаў страхавых кампаній, акцый і аблігацый асобных кампаній.

Гэта дазваляе пры рэалізацыі асабістага фінансавага плана скарыстацца любымі існуючымі ў свеце інвестыцыйнымі інструментамі. Замежныя банкі, страхавыя і інвестыцыйныя кампаніі істотна пашырылі спіс паслуг, якія надаюцца грамадзянам з краін СНД.

Зараз практычна кожнаму даступныя інвестыцыі на фондавым рынку з выкарыстаннем фінансавых інстытутаў з сусветным імем.

«НН»: Вы працуеце ў Мінску і Маскве: самыя асноўныя адрозненні і блізкасць беларускага і расійскага рынкаў?

ВР: Адсутнасць у Беларусі многіх мясцовых інвестыцыйных інструментаў прыводзіць да таго, што беларусы ведаюць і выкарыстоўваюць толькі банкаўскія дэпазіты і рэнтную нерухомасць.

У Расеі ж ужо даўно існуюць паявыя інвестыцыйныя фонды (ПІФы), банкі прапануюць большы выбар уласных прадуктаў, брокерскія і кіруючыя кампаніі прапаноўваюць шырокую лінейку інвестыцыйных магчымасцяў.

Калі параўноўваць Мінск і Маскву, то безумоўна адрозніваецца і ўзровень дабрабыту ў абсалютных лічбах.

«НН»: Растлумачце, калі ласка, на канкрэтным прыкладзе, што такое асабісты фінансавы план і інвестыцыйны партфель. Вось мне 29 гадоў, дапусцім, я адкладаць магу ў месяц $ 1000…

ВР: Асабісты фінансавы план гэта карта, якая паказвае што, як і калі варта рабіць, каб дасягнуць сваіх фінансавых мэтаў.

Інвестыцыйны партфель -гэта набор інвестыцыйных інструментаў, у якія размяркоўваецца капітал чалавека.

***

Віталь Рунцо — фінансавы кансультант, прадстаўнік кампаніі «Асабісты капітал» у г.Мінску, самастойна інвестуе з 2007 г., мае кліентаў у трох краінах. Яго праца заключаецца ў вывучэнні фінансавай сітуацыі кліента і прапанове тых рашэнняў, якія аптымальна падыходзяць для канкрэтнага чалавека і яго сям'і.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?