Польскі пасол Лешак Шарэпка 13 лістапада на прэс-канферэнцыі адзначыў, што пасольству выдзелены ўчастак зямлі на Старавіленскім тракце ў Мінску, але будаўніцтва «знаходзіцца на пачатковым этапе».
Пасол растлумачыў, што, у прыватнасці, былі праблемы з атрыманнем нумара рахунку, на які польскі бок павінен перавесці грошы ў якасці кампенсацыі за дрэвы, што давядзецца высечы пры будаўніцтве.
Шарэпка ўдакладніў, што ўжо завершаны конкурс на праект будынка. «Праект у нас ужо ёсць, можна пачынаць будаваць, — сказаў ён. — Але цяпер трэба рабіць конкурс для выбару генеральнага забудоўшчыка. І тут узнікаюць пытанні, як дзейнічаць, выконваючы і польскія, і беларускія законы».
Польскае пасольства арандуе офіс у бізнес-цэнтры на вуліцы Бядулі.