poster Крама цудаў (Mr. Magorium's Wonder Emporium)
ЗША, 2007, каляровы, 94 хв.
Рэжысэр: Зак Гэлм
Ролі выконваюць: Дастын Хофман, Наталі Партман, Джэйсан Бэйтман, Майк Рылба, Джонатан Потс
Жанр: Казка
Адзнака: 4 (з 10)

Трохсотгадовы уладальнік чароўнай крамы містэр Магорыўм (Дастын Хофман) зьбіраецца адысці ад спраў і пакінуць гэты сьвет. Сваю чароўную краму эксцэнтрычны “імпрэсарыа цацак і аматар абутку” пакідае сваёй касірцы (Наталі Портман), чаму тая супраціўляецца. Але ў кампаніі з занудным бухгалтарам, які паверыць неверагоднае і 9-гадовага хлопчыка, які знойдзе сяброў – гераіня прыстасуецца да новай уласнасьці.

Стужка Зака Гэлма, якую наймысна выпусьцілі напрыканцы году – гэта імітацыя Каляднай казкі. У Калядных казках героі – наконадні Раства Хрыстова – рабілі добрыя ўчынкі, зьмілажальваліся над беднымі й нябогамі, даравалі крыўды, выпраўлялі жыцьцё і вучыліся любіць сэрцам.

У карціне Зака Гэлма няма дабрыні і крыўды, беднасьці і любові. Ёсьць лёгкі трэнінг для касірак-мэнэджэрак і неабавязковыя атракцыёны для “спажыўцоў” фільму.

Наіўнае аблавухае дзіця, каляровы дом з цудамі, Наталі Портман ў прастрацыі і бухгалтар па мянушцы мутант, які так і ня вырашыў да канца фільму, любіць ён гераіню, ці не.

Дастын Хофман здольны расквеціць бліскучай акторскай гульнёй і тэлефонную кнігу, ад ягонай фразы: “Сёньня даю канцэрт у палаце вар’ятаў” – ад сьмеху пакоцісься, але, сапраўды, сорамна. Лепей не марнаваць грошай – і паказаць сваім дзецям “Іншаплянэтніка” Стывэна Сьпілбэрга.

Там дабрыня не падробленая.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?