Некаторыя службовыя асобы сваімі супрацьпраўнымі дзеяннямі наносяць сур'ёзны ўрон эканоміцы і падрываюць аўтарытэт улады.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час даклада старшыні Гродзенскага аблвыканкама пра перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці.

«Але што адбываецца на Гродзеншчыне?» — задаў пытанне Лукашэнка.

За 9 месяцаў бягучага года 69 службовых асоб органаў улады і кіравання, дзяржаўных устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў учынілі злачынствы карупцыйнай накіраванасці.

У прыватнасці, крымінальная справа ўзбуджана адносна старшыні Іўеўскага райвыканкама, папаўся начальнік падатковай інспекцыі Ашмянскага раёна. Менш як месяц таму пры атрыманні хабару за неправядзенне працэдуры адчужэння зямельнага ўчастка затрыманы начальнік землеўпарадкавальнай службы Гродзенскага гарвыканкама. Ёсць і іншыя выпадкі проціпраўных дзеянняў службовых асоб.

«Гэта выклікае асаблівае абурэнне, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Замест таго, каб стаяць на варце дзяржаўных інтарэсаў, яны наносяць сур'ёзны ўрон эканоміцы і падрываюць аўтарытэт улады».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?