Навукоўцы Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Шаўчэнкі прадставілі канцэпцыю штучнага кібернетычнага языка.

Вынікі работы апублікаваныя ў часопісе ACS Applied Materials & Interfaces.

 Датчык здольны аналізаваць рэчывы аналагічна чалавечаму языку і перадаваць на камп’ютар звесткі, падобныя да тых, што мозг атрымлівае ад рэцэптараў смаку.

Такі «кіберязык» будзе недарагой і экалагічнай прыладай.

 Электронны язык складаецца з трох пластоў: крэмнія, напылення вадкага рэчыва, якое аналізуецца, і шкла, якім рэчыва накрываецца. Датчык аналізуе тое, як адбываецца транспарт электронаў пад уздзеяннем святла, што падае на шкло. Ад складу вадкасці залежыць і яе смак.

 З дапамогай «кіберязыка» навукоўцы змаглі «пакаштаваць» арманьяк, каньяк і віскі і даведацца іх дэталёвы склад.

Навукоўцы лічаць, што электронны язык знойдзе ўжыванне ў фармацэўтыцы і харчовай прамысловасці, у службах экалагічнага кантролю і на мытні — паўсюль, дзе трэба аператыўна «лізнуць» тое, што для чалавека можа быць небяспечным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?