У інтэрнэце даволі лёгка знайсці стандартныя паролі для мадэмаў. Калі ведаць, дапусцім, якія мадэлі раздае канкрэтны правайдар, ваш сусед у інтэрнэце можа адшукаць дэфолтны пароль і карыстацца вашым трафікам.

Тое самае з вэб-камерамі. Мяняйце стандартныя паролі, нават калі яны падаюцца складанымі. Гэтым таксама могуць скарыстацца, падглядваючы за вашым прыватным жыццём.

Больш за тое, сёння стваральнікі сайта insecam.com запрашаюць «падглядаць» анлайн і іншых інтэрнаўтаў. Выкарыстоўваючы стандартныя паролі і наладкі, стварылі базу звестак з тысячаў веб-камераў ва ўсім свеце. Ёсць і беларускія. Праўда, такіх толькі пяць.

У кожным разе, калі вы карыстаецеся такой прыладай і не хочаце дзяліцца асабістым жыццём, змяніце пароль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?