На фоне таго як носяцца дзяржмужы з апазыцыйнымі музыкамі, афіцыйныя Ціхановічы, Фінбергі і Афанасеьвы выглядаюць вельмі блёкла. Быццам улады іх купілі на карню. Каб выратаваць імідж каралёў 75 адсоткавага эфіру, мяркую, трэба запусціць газетную "качку".

Артыкул у Маскоўскім Камсамольцы:

У рэдакцыю Маскоўскага камсамольца трапіла стэнаграма цікавай сустрэчы, якая на днях мела месца ў Польшчы. Адзін голас на ёй належыць Зянону Пазняку. Іншыя нагадваюць галасы вядомых беларускіх поп-зорак. Наша рэдакцыя ня можа сцвярджаць, што запіс сапраўдны, аднак палічыла лагічным пазнаёміць Вас з яго зместам.

Стэнаграма запісу

Голас, падобны на голас Ярмоленка: выклікалі Зянон Станіслававіч?

Голас падобны на голас Пазняка: так выклікаў. Садзіцеся спадарства. Рад вас бачыць тут у Варшаве. Хацеў бы пагаварыць з вамі адносна вашай творчасці. Якія у вас праблемы?

Голас падобны на голас Афанасьевай: Праблем у нас да задніцы. Мы ў чорным спісе апазіцыі: На "Тузін гутоў" нашыя песні фіг бяруць, спяваць на сядзібе БНФ і на Бангалоры не даюць, я ўжо не кажу пра мітынгі з удзелам адзінага.

Голас падобны на голас Пазняка: Таму Вы і кантачыце з лукашыстамі?

Голас падобны на голас Грыбалёвай: А што рабіць?

Голас падобны на голас Пазняка: Вось што шаноўныя. Давайце так дамовімся: вы трымаецеся падалей ад палітыкі, а я вам дапамагу.

Голас падобны на голас Ярмоленкі: мы незалежныя музыкі і не прадаемся.

Голас падобны на голас Пазняка: ня трэба прадавацца. Вось Вы сп. Ярмоленка, над чым вы зараз працуеце?

Голас падобны на голас Ярмоленка: рыхтую песню да парламенцкіх выбараў. Ходзяць чуткі, што арганізацыя "Белая русь" у рамка сваёй кампаніі арганізуе нацыянальны музычны тур "За беларускую Беларусь". Песня называецца: "Слухай, глядзі, чытай Бацьку".

Голас падобны на голас Пазняка: Я ж не прымушаю Вас закінуць працу над гэтым суперхітом. Толькі падкарэктуйце тэкст, каб не было палітыкі і ўсё. Напрыклад, няхай ваш песня называецца "Чытай Бацьку з дапамогай шрыфта Брайля".

Голас падобны на голас Ярмоленка: ну я ня ведаю.

Голас падобны на голас Пазняка: Ну вось бачыце. А я з сваяго боку забяспечу вам трансляцыю на канале Белсат і нават выступ на Басовішча.

Голас падобны на голас Афанасьевай: Што ў натуры на Басовішча? Без кідалава?

Голас падобны на голас Пазняка: клянуся Трэцяй устаўной граматай БНР. Хоць зараз дам факс Супріку.

Маўчанне

Голас падобны на голас Фінберга: ну, мы падумаем.

Голас падобны на голас Пазняка: вось-вось падумайце. Чао.

Бразганьне дзьвярыма

канец запісу.

***

Ад аўтара: Мяркую, падобьная дэза прымусіць усю патрыятычную грамадскасць пачаць паліваць куміраў "га..ом", тыя будуць адмазвацца. У выніку гэта толькі пасіліць інтарэс да іх папсні і выставіць іх крутымi асобамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?