Польшча створыць брыгаду разведкі з базай у Беластоку ў рамках высілкаў па ўзмацненні сваёй групоўкі на ўсходніх межах.

Пра гэта заявіў на гэтым тыдні міністр абароны краіны Томаш Семоняк, піша polska-zbrojna.pl

На тле расейскай агрэсіі супраць Украіны Польшча раней абвясціла, што будзе пашыраць вайсковую інфраструктуру ў сваіх усходніх рэгіёнах і павялічыць там колькасць войскаў.

Брыгада будзе створаная на базе 18-га разведвальнага палка, які знаходзіцца ў Беластоку.

Усяго ў польскай арміі тры палкі разведкі — 2-гі, 9-ты і 18-ты. Кожны складаецца з 6 разведвальных ротаў, роты лагістыкі і штаба.

У той ж час міністр абароны Польшчы адзначыў, што працэс фармавання новага баявога злучэння можа зацягнуцца на некалькі гадоў:

«Гэта не тая рэч, якую можа зрабіць за тыдзень ці два».

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?