Чэмпіён свету ў суперцяжкай вазе, украінскі баксёр Уладзімір Клічко даў каментар пасля перамогі накаўтам над балгарынам Кубратам Пулевым.

«Я вельмі рады быць сёння ў Гамбургу, у горадзе майго дэбюту на прафесійным рынгу. Усе мае фанаты падтрымліваюць мяне шмат гадоў тут, і я ўдзячны ім за гэта. Пулеў — вельмі добры баец, трэба аддаць яму належнае. Ён трымаў добрую дыстанцыю, я з цяжкасцю падбіраўся да яго.

Зараз цяжкія часы ў Украіне, таму я хачу прысвяціць сваю перамогу ўсім, хто змагаецца за нашу краіну», —

сказаў Клічко ў эфіры тэлеканала «Інтэр». Пра гэта паведамляе ua.tribuna.com.

Варта адзначыць, што Пулеў пасля боя з Клічко трапіў у бальніцу.

«Паядынак нанёс значную шкоду здароўю Пулева. Ён чатыры разы аказваўся на насціле рынга, уключаючы накаўт. Апошні ўдар нанёс яму два рассяканні — у раёне верхняга павека і верхняй сківіцы. Цяпер яму важна прайсці абследаванне, каб выключыць ўнутраны крывацёк. Ён добра аднавіўся на рынгу і не выявіў прыкмет неўралгіі. Аднак у мэтах бяспекі здароўя быў адпраўлены ва ўніверсітэцкую клініку, — цытуе bigmir)net доктара ля рынга Штэфана Бока.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?