архіўнае фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

архіўнае фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

Пасля шасці паразаў на старце і замены галоўнага трэнера на Ігара Грышчука баскетбалісты клуба «Цмокі-Мінск» атрымалі нарэшце першую перамогу ў турніры сезона 2014/2015 Адзінай лігі ВТБ (Адкрыты чэмпіянат Расіі).

Сёння ў Краснаярску «Цмокі» вырвалі перамогу ў «Енісея» з лікам 94:88. У ходзе матчу беларусы прайгравалі з розніцай у мінус 14 балаў. Найлепшым у «Цмокаў» быў Бранка Міркавіч — 25 балаў.

Цікава, што ў Адзінай лізе ВТБ мінчукі апошні раз перамагалі роўна год таму, 17 лістапада, калі на «Мінск-Арэне» выйгралі ў «Астаны» з лікам 82:68.

У сераду «Цмокі» згуляюць з «Енісеем» у турніры Еўрачэлендж, 23 лістапада — матч у гасцях (турнір ВТБ) супраць чэшскага «Німбурка»,

26 лістапада — гульня ў Мінску супраць турэцкага «Ушака» (Еўрачэлендж).

У турніры Адзіная ліга ВТБ бяруць удзел 16 клубаў, пераважна расійскіх (+ па адной камандзе з Эстоніі, Фінляндыі, Латвіі, Казахстана, Чэхіі і Беларусі). Клубы згуляюць паміж сабой у два колы (па 30 гульняў).

Наступны матч у турніры ВТБ на «Мінск-Арэне» правядуць толькі 10 студзеня 2015 г. А пакуль шэсць матчаў у гасцях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?