«Мяркую, што добра атрымалася, што прэзідэнт Пуцін убачыў і адчуў, што свет думае аб ягоных дзеяннях і дзеяннях расейцаў ва Украіне», — заявіў новы кіраўнік Рады ЕС, нядаўні польскі прэм'ер Дональд Туск, каментуючы вынікі саміту «Вялікай дваццаткі» ў Брысбене.

Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на РАР.

Паводле Туска, сітуацыя для Украіны не мяняецца да лепшага, і «Украіне няма чаму радавацца, але дакладна атмасфера ў Еўропе і ў свеце вакол Расіі становіцца ўсё горшай і пагаршаецца надзвычай хутка».

Туск адзначыў, што тэма Украіны дакладна будзе адной з ключавых для яго на пасадзе кіраўніка Рады ЕС.

Ён таксама адзначыў, што насамрэч свет мае справу з «нармальнай вайной», у чым іншыя еўрапейскія лідары нарэшце пачалі пераконвацца.

«Знікаюць ілюзіі — калі хтосьці меў такія, а некаторыя мелі пэўныя ілюзіі ці памылковыя ўяўленні аб намерах Масквы. Маю ўражанне, што гэтых ілюзій цяпер ужо няма», — сказаў Туск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?