Паводле рашэння Першамайскага суда Мінска прыватнае прадпрыемства «Час навінаў» мусіць выплаціць дэпутату Савету Рэспублікі Мікалаю Чаргінцу 50 млн. рублёў, журналіст Аляксандр Тамковіч — 1 млн. рублёў.

Таксама газета «Новы час» павінна апублікаваць абвяржэнне артыкула пра Мікалая Чаргінца на тым жа месцы і тым жа шрыфтам.

Нагадаем, Мікалай Чаргінец лічыць, што журналіст Аляксандр Тамковіч у сваім артыкуле «Генерал‑сенатар Чаргінец», апублікаваным у газеце «Новы час», абразіў яго гонар і годнасць. Суд прызнаў гэты іск справядлівым.

Але спачатку Чаргінец запатрабаваў у якасці маральнай кампенсацыі спагнаць з рэдакцыі 500 мільёнаў рублёў, а з Аляксандра Тамковіча 100 мільёнаў. А таксама арыштаваць рахунак прадпрыемства «Время новостей», якое выдае газету. Учора дэпутат‑пісьменнік знізіў суму кампенсацыі да 50 і 5 мільёнаў рублёў адпаведна.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0