Расійскі Вярхоўны суд прызнаў у панядзелак украінскія арганізацыі «Правы сектар» і УНА-УНСО экстрэмісцкімі, забараніўшы іх дзейнасць у Расіі.

«Пазоў Генпракуратуры Расіі аб прызнанні Украінскай нацыянальнай асамблеі — Украінскай народнай самаабароны (УНА-УНСО) і «Правага сектара» экстрэмісцкімі арганізацыямі і забароне іх дзейнасці на тэрыторыі Расіі падлягае падтрымцы», — сказаў суддзя.

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме — матэрыялы справы маюць грыф «сакрэтна».

Арганізацыя УНА-УНСО з'явілася ва Украіне ў пачатку 1990-х. У сакавіку 2014 года Следчы камітэт Расіі пачаў крымінальную справу ў дачыненні да грамадзян Украіны, якія былі ў шэрагах УНА-УНСО.

Сярод іх быў шэраг лідараў нацыянальнага руху: Дзмітрый Карчынскі, браты Алег і Андрэй Цягнібокі і Дзмітрый Яраш, які таксама з'яўляецца кіраўніком «Правага сектара».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?