«На жаль, як мне дакладваюць, не ўсе арганізацыі гатовы працаваць на перспектыву, а лічаць за лепшае жыць адным днём. Такія ўтрыманскія настроі будуць спыняцца жорсткім чынам аж да спынення дзяржаўнай падтрымкі і спагнання ўсіх атрыманых сум»,— падкрэсліў Лукашэнка.

«Мне часта гавораць: «Калі мы цяпер не акажам падтрымку таму ці іншаму клубу, ён загіне, гэты спорт заглухне». - Няхай гіне і няхай глухне. Публічна вам аб гэтым гавару. Нам «аматарства», як кажуць у Беларусі, не трэба фінансаваць. Таму, калі яны выйшлі на спартыўную пляцоўку, гэта больш за ўсё датычыцца спартсменаў гульнявых відаў спорту, дык няхай выдаюць вынік.

І не проста вынік: яны павінны ствараць настрой у грамадстве, прыносіць славу дзяржаве, узнімаць імідж дзяржавы. Вось каго мы павінны падтрымліваць і заахвочваць, і яшчэ дзяцей, таму што без іх вялікіх не будзе».

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў выразных адказаў на пытанні: як сёння працуе ўказ прэзідэнта, ці ўдалося дабіцца вырашэння пастаўленых задач і якія меры прымаюцца ў адносінах да арганізацый, якія не выконваюць гэты дакумент. Кіраўнік дзяржавы лічыць неабходным ацаніць агульную карціну дзяржаўнай падтрымкі спартыўных арганізацый і яе мэтавага выкарыстання.

«Асабліва хачу вылучыць пытанні атрымання спартыўнымі арганізацыямі сродкаў з міжнародных і замежных крыніц. На якія мэты яны выдзяляюцца і на што рэальна выкарыстоўваюцца? Як вы ведаеце, да апошняга часу гэтыя сродкі вызваляліся ад падаткаабкладання, але я даў указанне спыніць такую практыку — падаткі трэба плаціць усім. Пара навесці і тут парадак. Як мне далажылі, ён ужо наводзіцца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?