Літоўская Прэмія свабоды 2014 прысуджана польскаму дысідэнту, галоўнаму рэдактару Gazeta Wyborcza Адаму Міхніку.

За адпаведную пастанову сейма Літвы прагаласавалі 80 дэпутатаў, якія ўстрымаліся і якія галасавалі «супраць» не было.

«У 1991 годзе Міхнік з іншымі польскімі палітыкамі прадэманстраваў безумоўную падтрымку свабоды Літвы, падтрымаў барацьбу грамадзян Літвы з агрэсіяй Савецкага Саюза. Дзейнасць А. Міхніка заўсёды была добразычлівая Літве. Ён заклікаў польскі ўрад як мага хутчэй прызнаць Літву і дапамагчы атрымаць дыпламатычнае прызнанне Літвы на міжнароднай арэне», — заявіла віцэ-старшыня сейма, кансерватар Ірэна Дэгуцене, прадстаўляючы прапанову Камісіі па прысуджэнні прэміі.

Прэмія свабоды была заснаваная ў 2011 годзе. Першай прэміі быў ўдастоены расійскі праваабаронца Сяргей Кавалёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?