Грамадства1212

Палітвязня Яўгена Васьковіча перавялі з турмы ў калонію, ён вытрымаў максімальны тэрмін

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміла яго маці, Рушанія Іванаўна.

«Ліст аб тым, што Жэню перавялі прыйшоў яшчэ месяц таму. Сама я да яго яшчэ не ездзіла, і ён мне пакуль не пісаў, але адвакат яго наведваў. Сказаў, што ўсе у Яўгена нармальна: адчувае сябе добра, ходзіць на працу — нешта там шые», - сказала яна.

Пісаць Яўгену Васьковічу можна на адрас: 212013, Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ВК-15. Васьковічу Яўгену Сяргеевічу.

Нагадаем, што Васьковіч быў асуджаны ў 2011 годзе разам з Арцёмам Пракапенка і Паўлам Сырамалотавым.

Яго прысудзілі да 7 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў спробе падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ.

Спачатку хлопец адбываў пакаранне ў Магілёўскай калоніі № 15, а 12 кастрычніка 2011 года быў пераведзены ў Магілёўскую турму № 4 як «злосны парушальнік рэжыму». Там хлопец сядзеў у камеры з 9 іншымі зняволенымі, аднак на ўмовы не скардзіўся. Шмат разоў Васьковіч трапляў ў карцар — агулам ён правёў там 247 сутак.

У кастрычніку 2014 трохгадовы тэрмін, які палітвязень павінен быў правесці ў турме, скончыўся, і хлопца перавялі ў калонію.

Каментары12

Цяпер чытаюць

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць14

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» калекцыйную манету з Камеруна5

«Пасля нашага з табой пакалення мужыкоў няма». Лукашэнка наракае, што мужчыны-беларусы «стапталіся»23

Патрыярх Кірыл мае падатковы псеўданім Іван Захаравіч Прохараў4

Беларусаў, якія нанеслі свае бізнэсы на карту «Новай Беларусі» і вярнуліся ў краіну, прымушаюць каяцца і клясці Лібера7

Халезін незвычайна параўнаў Шрайбмана і Чалага3

«Давайце будзем паліваць». Лукашэнка расказаў пра эксперымент, які мае вырашыць праблемы з бульбай9

«Вы п**ары, у нас пратэрміноўка». У Мінску бягучы радок на мясной краме ўзбунтаваўся ВІДЭА4

Летась у Расіі затрымалі амаль тысячу чалавек, якіх шукалі ў Беларусі1

У Арлоўскай вобласці Расіі рухнуў вайсковы верталёт, які паляваў на ўкраінскія дроны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць14

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць