Порнаактрыса Любоў Бушуева (творчы псеўданім Лола Тэйлар) на мінулым тыдні ўзяла ўдзел у праграме «Гаворым і паказваем» у эфіры НТВ.

Раней паведамлялася, што 21-гадовая Любоў Бушуева выскачыла з трэцяга паверха пасля таго, як яе ўсю ноч гвалтавалі два мужчыны, прыкаваўшы кайданкамі. Адзін з іх — грамадзянін Беларусі.

Цяпер дзяўчына расказала падрабязнасці. Пазнаёмілася з мужчынам у сацыяльных сетках. Дамовіліся сустрэцца. А калі прыйшлі да яго на кватэру, там чакаў яшчэ прыяцель новага знаёмца.

Ён начапіў ёй на рукі і ногі кайданкі, на вочы нацягнуў шапку. Папярэдзіў, каб не крычала, бо знявечыць. Раздзелі, далі выпіць алкаголю. Затым, з яе словаў, кайданкі знялі, але кахацца давялося пад прымусам.

Раніцай, калі надалася магчымасць, яна скокнула з акна. Мужчыны спусціліся за ёй і аднеслі ў кватэру. Прыкавалі кайданкамі. А там і паліцыя прыехала — выбілі дзверы: іх выклікалі мінакі з вуліцы.

Адвакаты затрыманых мужчын у эфіры НТВ расказалі іншую версію здарэння. 21-гадовая порназорка сэксам займалася добраахвотна, але чакала за ўцехі грошы. А выскачыла з акна сп'яну. Спалоханыя такім развіццём падзей, мужчыны занеслі яе назад, яна пачала буяніць. Тады яе прыкавалі.

«Яны сказалі, што вы п’яная палезлі — у вас белая гарачка пачалася», — рэзюмаваў адзін з адвакатаў.

У эфіры паказалі сюжэт, у якім порнаактрысу правяралі на паліграфе. А ў студыі поліграфолаг патлумачыў, што з адказаў дзяўчыны вынікае, што яна чакала іншага ад сустрэчы, чым адбылося ў рэальнасці. Маўляў, пра другога мужчыну на кватэры не ведала. І сэкс быў не па яе волі. Але ён ухіліўся назваць гэта згвалтаваннем.

Мужчыны знаходзяцца ў следчым ізалятары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?