У Беларусі на травень плянуецца правядзеньне маштабнага рок‑фэстывалю пад умоўнай назвай «За чысьціню!».

«Травень — зялёны месяц, калі ўсё квітнее. І якраз у гэткую квітнеючую вясну ў чалавека найменш думак, каб штосьці зьнішчаць… Хочацца наадварот захоўваць такую квецень ва ўсіх сэнсах як мага даўжэй», — кажа Віталь Броўка.

Зь яго словаў, шэраг гуртоў выказаліся ў падтрымку гэтай ідэі. Напрыклад, наваполацкі «Фляўс і Кляйн», магілёўскія Tav.Mauzer і Zatoczka, шмат выканаўцаў, малавядомых шырокаму слухачу.

«У нас у працэсе абмеркаваньня зьявілася ідэя зрабіць фэст ня разавай імпрэзай, а яшчэ выдаць адмысловыя «зялёныя« складанкі, зрабіць тур па розных гарадах, каб гэта тэма гучала цягам даволі вялікага часу, каб максымальная колькасьць удзельнікаў — была да гэтага прыцягнутая».

Цікава, што ідэя правядзеньня гэткага фэсту была ўхвалена створанай заўчора ў Кіеве Каардынацыйнай радай Антыядзернай кампаніі. Ініцыятарам кампаніі выступіла якраз беларуская арганізацыя «Экадом». Мэта ініцыятывы — не дапусьціць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі.

Лявон Ждановіч, Тузін Гітоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0