Ён сымбалізуе пратэст супраць скандальнай заявы шэфа КДБ, які назваў прыхільнікаў апазыцыі «супольнасьцю дэструктыўных элемэнтаў».
Гаворачы пра апазыцыю на сваёй першай прэс-канфэрэнцыі, старшыня КДБ, былы кіраўнік аховы А. Лукашэнкі Юры Жадобін адзначыў: «Я б не сказаў, што яны ўяўляюць нейкую пагрозу нацыянальнай бясьпецы, у так званую супольнасьць дэструктыўных элемэнтаў уваходзіць усяго 1767 асобаў. Мы іх усіх ведаем пайменна, і іх ня робіцца ні больш, ні менш».
– Колькасьць незадаволеных аўтарытарнай уладай людзей насамрэч заўсёды будзе большаю, чым пра тое дакладаюць прыдворныя генэралы, галоўная мэта якіх — супакоіць свайго кіраўніка, – кажа намесьнік лідэра Руху за Свабоду Юрась Губарэвіч.