Ігар Чорны, старшыня рады дырэктараў беларускай кампаніі «Ізабуд» быў узнагароджаны ордэнам «Пашаны» Фонду «Крэмль». Узнагарода заснаваная ў рамках расейскага фэдэральнага спэцпраекту «Апора чэснага бізнэсу» пры падтрымцы цэлага шэрагу міністэрстваў і ведамстваў Расейскай Фэдэрацыі. Кампанія Ігара Чорнага спэцыялізуецца на вытворчасьці матэрыялаў для будаўніцтва хуткаўзводзімых зборных будынкаў.

«Ігар Чорны добра вядомы і ў Беларусі, і ў Расеі як таленавіты прадпрымальнік, які за дзесяць гадоў стварыў вытворчую кампанію, якая лідзіруе ў сваёй галіне на тэрыторыі Беларусі і Расеі», — адзначыла прэзыдэнтка фонду Любоў Кулікова.

Ляўрэатамі Фонду «Крэмль» у розных намінацыях сёлета таксама сталі акадэмік Барыс Патон (Украіна), дарадца прэзыдэнта РФ Генадзь Трошаў, першы намесьнік мэра ва ўрадзе Масквы Ўладзімер Рэсін, вядомы дзяяч культуры Іосіф Кабзон.

Паводле Press-release.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0