З адкрыццём у Магілёве і Наваполацку новых лячэбна-працоўных прафілакторыяў праблема «перанаселенасці» ў гэтых установах практычна вырашаная.
Пра гэта заявіў намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі Сяргей Красуцкі.
Паводле яго інфармацыі,
сёлета ў ЛПП было накіравана больш за 5,7 тысячы грамадзян, якія пакутуюць ад хранічнага алкагалізму, у тым ліку 1,2 тысячы жанчын.
Гэта адна з мер прававога ўздзеяння ў дачыненні да асоб, якія дапускаюць гвалт у сям'і. Акрамя таго, распрацаваны алгарытм працы з асобамі, якія вярнуліся з лячэбна-працоўных прафілакторыяў, а таксама інфармавання членаў сям'і пра магчымасці абароны ад гвалту.
Красуцкі паведаміў, што ў заканадаўства ўнесеныя змены, якія прадугледжваюць працэдуру датэрміновага вызвалення з ЛПП. У чалавека, які апынуўся там, з'яўляецца стымул добрасумленна працаваць, праходзіць курс лячэння і не парушаць правілы рэжыму.





