Баевікі на Данбасе маюць намер стварыць «Харкаўскую дывізію». Пра гэта паведаміў адзін з лідараў сепаратыстаў Харкава Канстанцін Далгоў, перадае агенцтва «Наваросіі».

«Вырашаем пытанне аб стварэнні асобнай харкаўскай дывізіі, а то харкаўчане ёсць ці не ў кожным падраздзяленні ад Данецка да Луганска, а асобнага — няма», — адзначыў Далгоў.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што «Харкаўская дывізія» абавязкова вернецца ў родны горад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?