У сталіцы Фінляндыі Хельсінкі ў нядзелю адбудзецца адкрыццё традыцыйнай каляднай вуліцы на Aleksanterinkatu з удзелам фінскага Санта-Клаўса Joulupukkі, які, як вядома, жыве на поўначы краіны. Свята пачынаецца ў 14.30 на Сенацкай плошчы, а святочныя агні запальваюцца а 16.00.

Парад з Ёулупукі, гномамі, снегавікамі, аленямі і казачнымі персанажамі пройдзе ад Сенацкай плошчы па вуліцы Aleksanterinkatu ў бок Mannerheimintie, збочыць на Pohjoisesplanadi і вернецца назад на Сенацкую плошчу да 17.00.

Мерапрыемства праводзіцца на Aleksanterinkatu з 1949 года.

Праўда, снегу ў Хельсінкі пакуль няма, але хутка, па прагнозах сіноптыкаў, Паўднёвую Фінляндыю, у тым ліку, сталічны рэгіён накрые моцны снегапад. Месцамі можа выпасці да 10 сантыметраў снегу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?