На «Спеўным сходзе» ўдзельнікі пазнаёмяцца з музыкай XVII ст. Будуць прасапяваны старадаўнія музычныя сшыткі: Полацкі, Аршанскі, сшытак «Куранты». Да выканання некаторых кантаў (песні) удзельнікі змогуць далучыцца. Дапаможа ў гэтым ансамбль «Кантабіле».

Раней лічылася, што беларуская прафесійная музыка зарадзілася ў XX ст. Але знаходкі «Полацкага сшытка», затым — Аршанскага, рукапіса «Куранты», іншых матэрыялаў адкрылі для беларусаў свет старадаўняй айчыннай музыкі. «Полацкі сшытак» быў знойдзены ў Ягелонскай бібліятэцы ў 1961 годзе літаратуразнаўцам Адамам Мальдзісам. У пераплёце даўнейшага ўніяцкага трэбніка, прывезенага з Полацка, былі схаваны скруткі з нотнымі запісамі. Ноты расшыфравалі, і «Полацкі сшытак» быў выдадзены ў 1970 годзе. Ён уключае ў сябе 200 канцонаў і танцаў эпохі Рэнесансу і ранняга Барока.

«Аршанскі сшытак» — гэта зборнік вершаў XVII ст. Музыку і вершы з двух зборнікаў аб'ядналі, і ў выніку кантамінацыі атрымалася 12 выдатных канцонаў.

«Куранты» — зборнік беларускай, польскай і ўкраінскай музыкі, знойдзены ў Салтыкоўскай бібліятэцы Санкт-Пецярбурга. Датуецца 1733 годам. Большасць тэкстаў «Курантаў» мае беларускае паходжанне.

Старадаўнія песні спяваць не складана: прыходзьце — і паспрабуйце! Разам паглыбімся ў еўрапейскую традыцыю музыкі на нашай зямлі.

Падпісацца на старонкі Сходаў вы можаце ў Facebook або Укантакце. Там жа ёсць відэа і тэксты песень.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?