Маці ездзіла сёння на раённую алімпіяду па расейскай мове і літаратуры ў якасці члена камісіі, якая падводзіла вынікі. Распавядае, што сярод прапанаваных заданняў некаторыя былі настолькі складаныя, што іх не змагла ўпэўнена самастойна выканаць ніводная з пяці настаўніц вышэйшай катэгорыі са шматгадовым педагагічным стажам, якія ў тую камісію ўваходзілі. Давялося адмыслова тэлефанаваць у Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі, каб даведацца, якія варыянты правільныя. Дзе ўжо тут дзецям няшчасным з тымі заданнямі справіцца? Тым больш калі яны маюць падрыхтоўку настолькі «бліскучую», што з дзевяці ўдзельнікаў алімпіяды нават на пытанне, які твор заканчваецца словамі «Ах! Боже мой! Что станет говорить княгиня Марья Алексевна!», правільна не адказаў ніводзін чалавек (а твор са школьнай праграмы!).

Чарговы раз пераконваюся, што нашыя шматлікія навукова-метадычныя інстытуты, якія займаюцца праблемамі адукацыі, існуюць у паралельным ад рэальнасці свеце. Па паперах у іх, відаць, праходзіць, што ўзровень школьнай адукацыі ў Беларусі дзякуючы ў тым ліку і іх намаганням з года ў год прагрэсуе, што веды сучасных вучняў на галаву вышэйшыя за веды тых, што вучыліся гадоў з 20—30 таму. Значыць, і патрабаванні да такіх вундэркіндаў мусяць быць на ўзроўні як мінімум кандыдацкіх дысертацый. Жыццё ў такім утульным прыдуманым свеце працягваецца, паводле маіх назіранняў, ужо шмат гадоў. Бо пра падобныя казусы чую ўжо далёка не першы раз.

X

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру