Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін распавёў пра тое, дзе жывуць яго дачкі — Марыя і Кацярына. На гэта пытанне ён адказаў у рамках вялікага інтэрв'ю ТАСС, апублікаванага ў нядзелю, 23 лістапада.

«У мяне напружаны працоўны графік. Нават дачок бачу адзін ці два разы на месяц, і тое яшчэ трэба час падгадаць», - заўважыў Пуцін.

На ўдакладняючае пытанне, у якой краіне жывуць яго дочкі, прэзідэнт адказаў, што яны жывуць «у Расеі».

«У Маскве жывуць. Дома сустракаемся …», - удакладніў кіраўнік Расіі.

Ва Уладзіміра Пуціна дзве дачкі: Марыя (нарадзілася ў 1985 годзе ў Ленінградзе) і Кацярына (нарадзілася ў 1986 годзе ў Дрэздэне). Абедзве паступілі ў Санкт-Пецярбургскі універсітэт адначасова ў 2003 годзе і вучыліся адпаведна на біёлага-глебавым і ўсходнім факультэтах.

Раней многа казалі пра тое, што яны нібыта стала жывуць за мяжой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?