Як стала вядома Belultras.by, адзін з фанатаў мінскага «Дынама» атрымаў дастаткова цяжкую траўму з-за жорсткіх дзеянняў супрацоўнікаў АМАПа на матчы чэмпіянату Беларусі паміж наваполацкім «Нафтанам» і «Дынама». Афіцыйны дыягназ, які быў пастаўлены лекарамі адной з мінскіх паліклінік гучыць так: «Закрыты пералом шыйкі 2-й пястнай косткі».

Бойка фанатаў з АМАПам адбылася 22 лістапада ў Наваполацку.

Як паведамляе by.tribuna.com, мінчукі запалілі файеры, праваахоўнікі сталі сцягваць фанатаў з трыбун. У адказ у АМАПаўцаў паляцелі вырваныя крэслы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0