МЗС Украіны звярнуўся ў МЗС Беларусі з просьбай растлумачыць інцыдэнт падчас канцэрту ўкраінскага гурту «Океан Ельзи» ў Мінску, калі супрацоўнікі праваахоўных органаў забралі ўкраінскія сцягі ў наведвальнікаў канцэрту.

«МЗС Беларусі, калегі, гэта нармальна? Няўжо ўкраінскі сцяг забаронены ў Беларусі?», — напісаў па-беларуску прадстаўнік украінскага МЗС Яўген Перабійніс на старонцы МЗС Украіны ў Twitter, дадаўшы спасылку на відэа Youtube, дзе відаць, як супрацоўнік МУС Рэспублікі Беларусь адбірае ўкраінскі сцяг у адной з дзяўчат.

Відэа з самога канцэрта:

21 лістапада ў Мінску адбыўся канцэрт украінскага гурта «Акіян Эльзы». Як паведамлялі прысутныя, на ўваходзе ў «Мінск-Арэну» міліцыя забараніла ім праносіць ўкраінскія сцягі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?