Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, 23 лістапада пры руху з боку вёскі Брузгі кіроўца «Нісана» парушыў правілы праезду скрыжавання. Выязджаючы на галоўную дарогу, ён праігнараваў патрабаванні дарожнага знака. Пры павароце ў бок вёскі Падліпкі атрымаў вельмі моцны ўдар ад пазадарожніка «Міцубісі» ў правы бок.

Кіроўца пазадарожніка амаль не пацярпеў, чаго немагчыма сказаць пра ўсіх у салоне легкавога «Нісана». Пасажырка з задняга сядзення, куды прыйшлася асноўная сіла ўдару «Міцубісі», памерла на месцы аварыі. Кіроўца «Нісана», яго жонка, а таксама двое пасажыраў, ні адзін з якіх на заднім сядзенні не быў прышпілены, шпіталізаваныя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру