У бліжэйшы час педагогам ВНУ першага ўзроўню акрэдытацыі, перападпарадкавання ДНР, выплачваць зарплату і былыя запазычанасці (у тым ліку і адпускныя) не будуць.

Як паведамляе «Востраў» са спасылкай на крыніцу, пра гэта ішла гаворка на сходзе працоўных калектываў, якія прайшлі на мінулым тыдні ў шэрагу ПТВ, ліцэяў і тэхнікумаў, перападпарадкавання ДНР.

У прыватнасці, педагогам паведамілі, што запазычанасці па заработнай плаце і адпачынках не будуць пагашацца, бальнічныя лісты аплачвацца не будуць і сацыяльных выплат за мінулы перыяд таксама не будзе.

Што тычыцца заработнай платы, то першая выплата педагогам будзе зроблена толькі пасля таго, як «будзе напоўнены бюджэт рэспублікі».

Як вядома, раней ДНР заявіла аб перападпарадкаванні сабе ўсіх навучальных установаў акупаваных баевікамі тэрыторый, прымусіўшы педагогаў пачаць навучальны працэс.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру