Беларуска-амерыканская кампанія EPAM адсудзіла ў эстонскіх будаўнікоў IDEAB кампенсацыю за недабудаваны дадатковы офіс на тэрыторыі Парку высокіх тэхналогій, распавядае CNews.

Кантракт на будаўніцтва дадатковага будынка для EPAM на суму 17.2 млн даляраў быў заключаны ў канцы 2011 года. Згодна з ім планавалася збудаваць памяшканне агульнай плошчай 14 тысяч м2. Тэрміны здачы неаднаразова пераносіліся, апошні раз — на люты 2014 года.

Новы офіс EPAM дагэтуль не збудаваны.

Згодна са справаздачай EPAM, у красавіку 2014 года IDEAB спыніла будаўніцтва з незалежных ад замоўцы прычын і паведаміла аб немагчымасці працягу работ. EPAM узяў аб’ект пад уласны кантроль, разарваў кантракт і звярнуўся з позвамі у Гаспадарчы суд Мінска супраць падрадчыка.

Адна з позваў задаволеная на карысць EPAM: суд абавязаў IDEAB выплаціць 1 млн даляраў кампенсацый EPAM. Тымчасам EPAM выплочваў эстонцам у працэсе будаўніцтва 4,5 млн даляраў авансаў на будматэрыялы і на будучыя работы. Частка выкананых работ не была ўнесеная ў акты, але накаторыя будматэрыялы былі выкарыстаныя.

З улікам гэтага EPAM ацэньвае свае страты ў 2 млн даляраў.

Усяго ў праект было ўкладзена, як і меркавалася ў кантракце, 17.5 млн даляраў. Але для завяршэння будаўніцтва спатрэбіцца яшчэ 7 млн даляраў і прынамсі 10 месяцаў работ. Тымчасам заключаны з уладамі Беларусі кантракт, у межах якога EPAM атрымаў зямлю і падатковыя палёгкі, прадугледжвае завяршэнне будаўніцтва ў канцы 2014 года.

IDEAB у сваю чаргу абвінавачвае EPAM у затрымках плацяжоў і прыпыненні выплат на год падчас фінансавага крызісу на Кіпры. Кампанія мяркуе, што ўвесну EPAM захапіў будаўнічую пляцоўку і будматэрыялы, пры чым матэрыялы, што закупляла IDEAB за свае сродкі, EPAM не вярнуў. Запрашэнне на суд, на якім было прынятае вырашэнне аб кампенсацыі мільён даляраў, кампанія не атрымлівала, сцвярджаюць прадстаўнікі IDEAB.

Раней IDEAB ужо была аб’ектам разбіральніцтва адносна будоўлі ў ПВТ.

У 2011 годзе было заключанае пагадненне на будаўніцтва офіса «ІТ-Парк» коштам 30 млн даляраў. Работы таксама дагэтуль не завершаныя. IDEAB выйграла разбіральніцтва аб вяртанні будматэрыялаў, але ацаніла страты 3 млн даляраў і вырашыла пакінуць беларускі рынак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру