Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні лічыць, што Еўрапейскі саюз чакае ад украінскіх уладаў прадастаўлення статусу аўтаноміі для Данбаса. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю аўстрыйскаму выданню Kurier.

«Павага да культуры і мове людзей, статусу аўтаноміі для усходу і інстытуцыйных рэформаў», — адказала Магерыні, адказваючы на пытанне, чаго ЕС чакае ад Кіева.

Таксама яна адзначыла, што афіцыйныя ўкраінскія ўлады павінны працягнуць аказанне гуманітарнай дапамогі перасяленцам, а таксама надаць увагу барацьбе з карупцыяй.

«Неабходна нешта зрабіць з карупцыяй, эканоміка павінна працаваць. Украіна нясе адказнасць за пераўтварэнні», — дадала яна.

16 верасня 2014 г Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон аб спецыяльным статусе Данбаса. Паводле гэтагазакона на частцы тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей на тры гады ўводзіцца асаблівы парадак кіравання.

Аднак 3 лістапада прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў аб магчымай адмене гэтага закона з-за выбараў, якія прайшлі 2 лістапада ў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспубліках».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру