Увечары ў пятніцу на Першым канале быў паказаны паўфінальны канцэрт беларускіх прэтэндэнтаў на паездку на "Еўрабачанне-2008", які прайшоў у межах нацыянальнага адбору на гэты конкурс "Еўрафэст".

У фінал журы павінна было вывесці двух кандыдатаў, а яшчэ аднаго мусіў абраць тэлефонным галасаваннем народ.

У выніку журы павялічыла сваю квоту да чатырох выканаўцаў, адзначыўшы гурты "По глазам", "Litesound", Руслана Аляхно і Гюнэш. Яны і трапілі ў фінал "Еўрафэсту", бо ў глядацкім галасаванні перамог Аляхно – і таму фіналістаў засталося чацвёра.

Другім паводле вынікаў галасавання стаў гурт "Litesound", трэцім – "Палац".

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0